Фото: #RFRM
Медыянны заробак у Беларусі ў лістападзе 2025 года склаў 2081,7 рубля. У параўнанні з маем мінулага года ён павялічыўся на 67,7 рубля. Гаворка ідзе пра налічаную зарплату, гэта значыць да выплаты падаходнага падатку.
За год, у параўнанні з лістападам 2024-га, паказчык павялічыўся на 289,5 рубля.
Медыянны заробак — паказчык, які дзеліць усе заробкі на дзве роўныя часткі: палова работнікаў атрымліваюць больш за медыяну, а другая частка — менш за гэта значэнне. Яна адлюстроўвае сітуацыю з заробкамі больш дакладна, чым паказчык сярэдняй зарплаты.
Белстат разлічвае медыянны заробак толькі двойчы на год: за май і за лістапад. Даныя прадстаўляюцца па юрыдычных асобах усіх формаў уласнасці, за выключэннем юрыдычных асоб без ведамаснай падпарадкаванасці з сярэдняй колькасцю работнікаў за папярэдні год менш за 50 чалавек (акрамя ўдзельнікаў холдынгаў). Для параўнання, у лістападзе 2025 сярэдняя намінальная налічаная зарплата склала 2703,7 рубля.
будзе дапоўнена