Праца трохбаковай групы ЗША-Расія-Украіна прыпынена – Пяскоў

Трохбаковыя перамовы паміж ЗША, Расіяй і Украінай прыпынены. Пра гэта “Известиям” заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.

Кірыл Дзмітрыеў працягвае працаваць. Трохбаковая група — на паўзе”, – сказаў ён.

Намеснік міністра замежных спраў РФ Міхаіл Галузін пацвердзіў выданню, што канкрэтнай даты і месца новай сустрэчы РФ, ЗША і Украіны пакуль няма. Паводле яго слоў, да канца не сфармуляваны і парадак дня, аднак сярод асноўных пытанняў застаецца тэрытарыяльнае.

Фактычна Пяскоў пацвердзіў тое, што раней заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. У інтэрв’ю ВВС ён заявіў, што працягваюцца кантакты паміж перамоўнымі групамі: украінскай і амерыканскай, амерыканскай і расійскай. Аднак трохбаковыя сустрэчы пастаянна адкладаюцца. Паводле яго слоў, амерыканскі бок з-за вайны супраць Ірана гатовы сустракацца на тэрыторыі ЗША, аднак РФ не згодна з такім месцам.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!