Попыт на валюту перавысіў прапанову ў сакавіку на 157,2 млн долараў

Попыт на валюту перавысіў прапанову ў сакавіку на 157,2 млн долараў, вынікае са статыстыкі Нацыянальнага банка Беларусі. Адна з прычын — рэкордны попыт з боку беларускіх прадпрыемстваў. Апошні раз попыт на валюту перавышаў прапанову ў чэрвені мінулага года.

Абарот валютнага рынку ў сакавіку склаў 13,03 млрд долараў, што на 19,7% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Абарот рынку ў сакавіку стаў самым вялікім з снежня 2025-га.

Фізасобы ў сакавіку купілі валюты на 1,23 млрд долараў, што стала самым вялікім паказчыкам у гэтым годзе. Аб’ём продажу валюты таксама быў рэкордным — 1,4 млрд долараў. У выніку фізасобы забяспечылі чыстую прапанову ў 174,5 млн долараў.

Банкі ў мінулым месяцы купілі валюты на 6,99 млрд долараў, а прадалі на без малога 7 млрд долараў, забяспечыўшы чыстую прапанову ў 11,4 млн долараў.

Нерэзідэнты ў сакавіку купілі валюты на 321,5 млн долараў, а прадалі — на 419 млн долараў. Яны выступілі чыстымі прадаўцамі ў памеры 97,5 млн долараў.

Суб’екты гаспадарання — рэзідэнты ў сакавіку купілі валюты на 4,07 млрд долараў, а прадалі — толькі на 3,63 млрд долараў. У выніку яны выступілі чыстымі пакупнікамі ў памеры 440,6 млн долараў.

Трэба адзначыць, што Нацбанк па выніках сакавіка зафіксаваў зніжэнне рэзерваў у замежнай валюце.

Абарот валютнага рынку за першы квартал склаў 34,38 млрд долараў, што на 22,6% больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Нягледзячы на вынікі сакавіка, баланс на рынку па выніках трох месяцаў склаўся на карысць прапановы. Яна перавысіла попыт на 70,38 млн долараў.

Фізасобы ў студзені—сакавіку купілі валюты на 3,17 млрд долараў, а прадалі — на 3,59 млрд долараў. Яны забяспечылі чыстую прапанову ў 414,6 млн долараў.

Банкі ў першым квартале купілі валюты на 18,4 млрд долараў, а прадалі — на 18,33 млрд долараў, забяспечыўшы чысты попыт у 91,3 млн долараў.

Нерэзідэнты за тры месяцы купілі валюты на 729,7 млн долараў, а прадалі на 1,03 млрд долараў, выступіўшы чыстымі прадаўцамі ў памеры 303,4 млн долараў.

Суб’екты-рэзідэнты купілі за той жа перыяд валюты на 10,58 млрд долараў, а прадалі толькі на 10,03 млрд долараў. Чысты попыт з іх боку склаў 556,4 млн долараў.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!