Фото: Straż Granicznа
Польскія памежнікі з пятніцы па нядзелю зарэгістравалі 5 спроб пераходу мяжы мігрантамі з боку Беларусі.
Папярэдні раз мігранты спрабавалі парушыць польскую мяжу месяц таму.
Літоўская памежная служба ў нядзелю не зарэгістравала спроб парушэння мяжы, латвійскія памежнікі паведамілі пра 30 спроб.
Латвія застаецца апошнім часам асноўным напрамкам міграцыйнага ціску. Штодня рэгіструюцца дзясяткі парушальнікаў. У той жа час у Літве і Польшчы інцыдэнты з парушэннем мяжы мігрантамі адбываюцца толькі перыядычна. Пры гэтым польскія памежнікі штодня выяўляюць парушальнікаў міграцыйнага заканадаўства на мяжы з Літвой.
Напрыклад, за выходныя на польска-літоўскай мяжы польскія службоўцы затрымалі 43 чалавекі: траім было адмоўлена ва ўездзе ў краіну, у рамках рэадмісіі Літве перададзены 37 чалавек, а таксама за садзейнічанне затрыманыя тры чалавекі.