Кучынскі абмеркаваў павелічэнне колькасці донараў Міжнароднага гуманітарнага фонду

Дыпламатычны дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі ў Вільні сустрэўся з генсакратаром Нарвежскага Хельсінкскага камітэта і кіраўніцай Міжнароднага гуманітарнага фонду падтрымкі рэпрэсаваных асоб у Беларусі Берыт Ліндэман.

Як расказаў Кучынскі, бакі абмеркавалі падтрымку былых палітычных зняволеных, а таксама намаганні па пашырэнні кааліцыі донараў Фонду. З моманту стварэння МГФ ужо 13 краін-донараў выдзелілі фонду больш за 3 млн еўра.

Мэта — прыцягнуць яшчэ больш партнёраў і забяспечыць падтрымку працы МГФ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!