Польскія памежнікі выявілі 4 партыі паветранай кантрабанды з Беларусі

Польскія памежнікі выявілі 4 партыі паветранай кантрабанды з Беларусі. Пра гэта праінфармаваў Падляшскі аддзел Памежнай аховы Польшчы.

Усе нелегальныя пасылкі з цыгарэтамі былі выяўленыя супрацоўнікамі памежнай заставы ў Кузніцы.

Дзве партыі былі дастаўленыя праз мяжу з дапамогай дронаў, а яшчэ дзве — на метэазондах.

Кошт кантрабандных цыгарэт ацэньваецца ў 92 тыс. злотых (больш за 25 тыс. долараў).

Фота: Straż Graniczna
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!