Польскія памежнікі не далі грамадзяніну Беларусі з’ехаць на скрадзеным аўтамабілі ў Расію
Рэдакцыя Reform.news · 21 верасня 2026, 14:23
https://reform.news/be/polskija-pamezhniki-ne-dali-gramadzjaninu-belarusi-z-ehac-na-skradzenym-a-tamabili-rasiju/Польскія памежнікі прадухілілі вываз скрадзенага ў Германіі аўтамабіля ў Расію.
Як паведамілі ў Памежнай ахове Польшчы, у нядзелю, 20 верасня, увагу супрацоўнікаў прыцягнуў Lexus, на якім 55-гадовы грамадзянін Беларусі спрабаваў выехаць у Калінінградскую вобласць РФ праз пункт пропуску ў Гжэхотках.
Падчас праверкі дакументаў памежнікі высветлілі, што аўтамабіль аб’яўлены ў вышук у Германіі, таксама было выяўлена, што ў машыны змянілі ідэнтыфікацыйны нумар.
Вадзіцель патлумачыў, што толькі выконвае просьбу знаёмага і павінен перагнаць аўтамабіль у Расію. Машына коштам каля 50 тыс. еўра канфіскаваная.
