Пліта моста абрынулася ў Крупскім раёне

У Крупскім раёне абрынулася пліта пралётнай канструкцыі моста на дарозе мясцовага значэння. Мост знаходзіўся на рэканструкцыі.

Пліта памерам 1х5 метраў абрынулася на мосце праз раку Высокая на 14-м км аўтамабільнай дарогі Н-8641 Шарнёва–Прошыка–Халапенічы каля вёскі Прошыка, размешчанай ля возера Селява.

Рух транспарту праз мост закрыты. Вызначаны маршруты аб’езду.

Меркаваная прычына абрушэння — праезд велікагрузнага транспарту праз аўтамабільны мост, паведамілі ў МНС.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!