Задымленне адбылося на станцыі метро «Плошча Багушэвіча» ў Мінску

У Мінску на станцыі метро «Плошча Багушэвіча» адбылося задымленне. На месца выехалі ратавальнікі.

Як паведамілі ў МНС, спрацавала пажарная сігналізацыя «Маланка».

Дапоўнена

Як паведамілі ў МНС, у памяшканні сувязі адбылося аплаўленне ізаляцыі электраправодкі.

Ратавальнікі пры дапамозе вогнетушыцеля ліквідавалі ўзгаранне.

Пацярпелых няма. Эвакуацыя не праводзілася.

Фота: МНС
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!