Беларус пацярпеў падчас атакі беспілотнікаў у Курскай вобласці

40-гадовы грамадзянін Беларусі пацярпеў у выніку атакі беспілотнікаў на горад Льгоў Курскай вобласці РФ. Пра гэта паведаміў губернатар расійскага рэгіёна Аляксандр Хінштэйн.

«Адзін з пацярпелых — 40-гадовы грамадзянін Беларусі», — напісаў кіраўнік вобласці ў «Максе» (цытата прыведзена ў фармулёўцы крыніцы).

Паводле яго слоў, з 09:00 18 ліпеня да 09:00 19 ліпеня ў Курскай вобласці былі збітыя 120 беспілотнікаў розных тыпаў. Ён таксама заявіў пра 26 артылерыйскіх абстрэлаў адселеных тэрыторый і 11 атак з выкарыстаннем беспілотнікаў з выбуховымі прыладамі.

Нагадаем, яшчэ адзін грамадзянін Беларусі пацярпеў падчас атакі беспілотнікаў на склад Wildberries ў Катоўску Тамбоўскай вобласці.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!