Фото: "Вясна"
Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў пра затрыманне 39-гадовага Ігара Сутыркі. Ён быў затрыманы 10 красавіка пасля вяртання з Польшчы.
У мінулым Сутырка быў супрацоўнікам КГБ, але звольніўся з камітэта ў 2014 годзе.
Паводле інфармацыі «Вясны», ён мае як беларускае, так і польскае грамадзянства.
Пасля звальнення з КГБ мужчына займаўся праграмаваннем. Некалькі гадоў ён жыў у Польшчы. Праваабаронцы паведамляюць, што цяпер яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве паводле арт. 356 КК.