Міністэрства інфармацыі абнавіла пералік «экстрэмісцкіх матэрыялаў».
У яго трапілі праекты «Тры сланы» і SVAE. «Экстрэмісцкімі» прызнаны лагатыпы праектаў, акаўнты SVAE у сацсетках і мабільныя прыкладанні ў App Store і Google Play.
У спіс таксама ўключаны:
- кніга «Дзённікі супрацоўніка НКВД: дакументальнае выкрыццё сталінізму» пад аўтарствам А. Зелянкоўскай,
- лагатып акаўнта ў TikTok «Беларусь life»,
- чат у Telegram «Новы Час Chat» і тэлеграм-бот «Новы Час Online»,
- відэа на YouTube «ЛУКАШЭНКА тайна ненавідзіць Пуціна! УСПЛЫЎ САКРЭТ. ЖАХЛІВЫЯ схемы з КРАМЛЁМ!»,
- акаўнт у Instagram «takija.samyja», «mironauillia», «karakulya_best»,
- сайт і тэлеграм-канал «BYACTION», электронная пошта праекта і кантакт у Signal «Вyaction.org»,
- акаўнт у Facebook «Ка Malika»,
- Тэлеграм-канал «White scout 88»,
- акаўнты ў TikTok «Лукаш за кадром 3%», «Чык Чырык»,
- аналагі сайта «Анархічны чорны крыж Беларусі».
Абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для барацьбы з апанентамі, а таксама пераследу іншадумства ў цэлым.
🔥
Падтрымайце Reform.news данатам!