Фото: t.me/gpkgovby
Плата за рэгістрацыю ў электроннай чарзе на мяжы вырасце з 1 студзеня. Новыя памеры платы зацверджаны пастановай Савета Міністраў №782 ад 29 снежня, якая сёння апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Цяпер плата за рэгістрацыю ў сістэме электроннай чаргі на мяжы складае 1 базавую велічыню за кожны грузавы транспартны сродак і аўтобус, 0,3 базавай велічыні — за кожны легкавы аўтамабіль, матацыкл і мапед. У адпаведнасці з новым рашэннем урада, з 1 студзеня 2026 года плата за рэгістрацыю ў электроннай чарзе складзе:
Урад таксама скарэктаваў размеркаванне сродкаў ад рэгістрацыі. Як і раней, 70% сродкаў «Белмытсэрвіс» будзе пералічваць аператарам зон чакання, а 10% — Дзяржаўнаму пагранічнаму камітэту, аднак пры спагнанні платы з браніраваннем даты ўезду арганізацыя будзе размеркаваць сродкі толькі ў памеры 0,5 базавай велічыні.
У палажэнне аб парадку функцыянавання сістэмы электроннай чаргі таксама дададзены пункты, якія дазваляюць фізічным асобам рэгістравацца ў ёй на сайце «Белмытсэрвіса». Пры гэтым колькасць легкавых аўтамабіляў, для якіх можа быць забраніраваная дата ўезду ў пункт пропуску, будзе вызначацца сумесна з ГПК і ГТК для кожнага пункта асобна. Не дапускаецца браніраванне даты ўезду ў пункт пропуску легкавым аўтамабілям, якія выконваюць міжнародную перавозку грузаў або пасажыраў.