Дмитрий Песков. Скриншот видео
Новы раўнд перамоў паміж Расіяй, ЗША і Украінай адбудзецца на наступным тыдні. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
“Ёсць дамоўленасць, што ён сапраўды адбудзецца на наступным тыдні. Пра месца і дакладныя даты мы вас зарыентуем. Але сапраўды гэта будзе наступны тыдзень”, – сказаў ён, перадае “РИА Новости”.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заяўляў, што ўкраінскі бок пагадзіўся на сустрэчу ў ЗША ў наступныя аўторак-сераду, але адказ расійскага боку не быў вядомы.