Дмитрий Песков. Фото: kremlin.ru
Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў падчас сённяшняга брыфінгу адмовіўся каментаваць мірны план з 20 пунктаў, змест якога сёння раскрыў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
“Ужо адказваў на гэтае пытанне, таму не бачу сэнсу паўтарацца”, — сказаў ён, перадае ТАСС.
Раней Пяскоў ужо казаў, што Крэмль не лічыць патрэбным гаварыць пра мірнае ўрэгуляванне і прапановы па ім праз СМІ.
Разам з тым прэс-сакратар Крамля паведаміў, што спецпасланнік прэзідэнта РФ Кірыл Дзмітрыеў ужо далажыў Уладзіміру Пуціну пра вынікі перамоў у Маямі. Цяпер, паводле слоў Пяскова, расійскі бок можа сфармуляваць сваю пазіцыю.
“Цяпер мы маем на ўвазе на падставе той інфармацыі, якая была атрыманая кіраўніком дзяржавы, сфармуляваць сваю далейшую пазіцыю і працягнуць нашы кантакты ў самы бліжэйшы час па наяўных каналах, якія цяпер працуюць”, — сказаў ён.
Ён адмовіўся паведамляць, якія дакументы Дзмітрыеў прывёз з ЗША.
“Усе асноўныя параметры пазіцыі расійскага боку добра вядомыя нашым калегам са Злучаных Штатаў”, — дадаў Пяскоў.