Пяскоў анансаваў хуткія кантакты Пуціна і Лукашэнкі

Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў анансаваў хуткую сустрэчу Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

“Хутка будуць кантакты, мы паведамім”, — сказаў ён, перадае ТАСС.

Пяскоў удакладніў, што прыезду Лукашэнкі ў Маскву пры гэтым не чакаецца. Ён не канкрэтызаваў месца і дату сустрэчы Пуціна і Лукашэнкі. Апошні ўчора таксама казаў пра хуткую сустрэчу і анансаваў працяглую камандзіроўку.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!