Сустрэча Дональда Трампа, Уладзіміра Пуціна і Сі Цзіньпіна на саміце АЦЭС у Кітаі можа адбыцца, але падрыхтоўка да яе пакуль не вядзецца. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў.
«Пакуль ніякай сустрэчы не запланавана. Выключаць яе гіпатэтычна нельга, але прыйдзе час, і калі сапраўды яны трое апынуцца ў адным месцы, то тады па дыпламатычных каналах будуць зроблены нейкія ініцыятывы. Пакуль такіх планаў няма», — сказаў ён.
Саміт пройдзе ў лістападзе. Пяскоў таксама адзначыў, што прэзідэнт РФ можа пагутарыць са старшынёй КНР у кулуарах саміту, але наўрад ці яны будуць абмяркоўваць нешта дэталёва.
🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!
