Reform.news

Гараўскага прызналі вінаватым у выкраданні Красоўскага

Рэдакцыя Reform.news · 26 кастрычніка 2026, 12:47

https://reform.news/be/gara-skaga-pryznali-vinavatym-u-vykradanni-kraso-skaga/

Акруговы суд швейцарскага Санкт-Галена прызнаў былога байца САХРа Юрыя Гараўскага вінаватым у выкраданні бізнесмена Анатоля Красоўскага, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”. Яму прызначана пакаранне ў выглядзе двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Па справе аб знікненні былога кіраўніка МУС Юрыя Захаранкі апраўдальны прысуд пакінуты ў сіле.

Нагадаем, у 2023 годзе акруговы суд Роршаха апраўдаў Гараўскага. Суддзя палічыў, што некаторыя з паказанняў ён прыдумаў, і заявіў, што яго роля ў выкраданнях не ясная. Сваякі зніклых палітыкаў абскардзілі гэтае рашэнне і дамагаліся абвінаваўчага прысуду.

У 2019 годзе Гараўскі сам прызнаўся журналістам у датычнасці да знікненняў былога міністра ўнутраных спраў Юрыя Захаранкі, былога віцэ-прэм’ера Віктара Ганчара і бізнесмена Анатоля Красоўскага.

Рэклама

Пакінуць адказ