Пісталеты і граната канфіскаваныя ў жыхара Пухавіцкага раёна

Прэс-служба МУС паведаміла аб канфіскацыі арсенала зброі ў 50-гадовага жыхара Пухавіцкага раёна. Адзначаецца, што мужчына раней быў судзімы за хуліганства і крадзеж.

У яго канфіскавалі тры пісталеты неўстаноўленага ўзору, гранату РГД-5 савецкіх часоў, тры дымавыя шашкі, слоік з порахам, аднаствольную стрэльбу і абрэз двуствольнай, звыш 400 патронаў, больш за 20 капсюляў-дэтанатараў, а таксама складовыя часткі для рознай зброі.

Мужчына затрыманы. Яго дзеянням будзе дадзена прававая ацэнка. Міліцыя ўстанаўлівае крыніцы набыцця зброі.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!