Фото: Reform.by
Мінздароўя апублікавала статыстыку галалёдных і халадавых траўмаў з пачатку зімы. У гэтым сезоне, які пачаўся з 26 лістапада 2025 года, траўмы атрымалі 7845 чалавек, у тым ліку 1496 дзяцей.
Большасць пацыентаў пацярпелі ад падзення падчас галалёду — 5677 дарослых і 1454 дзіцяці. Пры гэтым 228 дарослых і 498 дзяцей атрымалі траўмы падчас катання на цюбінгах, лядзянках, санках і г.д.
Мінздароўя папярэджвае, што сёння ў многіх раёнах краіны на дарогах будзе галалёдзіца. Раней сіноптыкі абвясцілі на аўторак аранжавы ўзровень небяспекі.