Скриншот видео
Увечары 5 мая ў вёсцы Сялец Магілёўскага раёна загарэлася піларама.
Да моманту прыбыцця пажарных адбывалася адкрытае гарэнне ў будынку піларамы. Людзей унутры не было.
Пажар ліквідаваны. Прычыны ўзгарання ўстанаўліваюцца, паведамляе МНС.