Анатолий Михновец. Фото: t.me/rada_vision
Першым віцэ-спікерам Каардынацыйнай рады IV склікання абраны Анатоль Міхнавец (Рух «Воля»). За яго кандыдатуру прагаласавалі 55 з 75 членаў Каардынацыйнай рады, што склала 73,3%.
Па выніках галасавання Яўген Андрэйчык атрымаў 8 галасоў (10,7%), Павел Мар’еўскі — 6 галасоў (8%), Юрась Зянковіч — 4 галасы (5,3%), Андрэй Колас — 2 галасы (2,7%), паведамілі ў прэс-службе КР.