Першы энергаблок БелАЭС адключаны ад сеткі для прафілактыкі

Сёння на БелАЭС быў адключаны ад сеткі першы энергаблок. Адключэнне праведзена для “прафілактычных работ на абсталяванні”.

“Радыяцыйны фон у раёне станцыі без змяненняў. Работы выконваюцца для забеспячэння надзейнай эксплуатацыі энергаблока”, — гаворыцца ў паведамленні БелАЭС.

Нагадаем, у студзені гэтага года першы энергаблок адключалі на планава-папераджальны рамонт.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!