Перададзенага Беларусі экс-намесніка дырэктара СІБ Малдовы пазбавілі малдоўскага грамадзянства

Навіны
Александр Балан. Фото: БелТА

Аляксандр Балан, былы намеснік дырэктара Службы інфармацыі і бяспекі Малдовы (СІБ), перададзены Беларусі ў рамках абмену, пазбаўлены малдоўскага грамадзянства. Адпаведны ўказ падпісала прэзідэнт Малдовы Мая Санду 23 чэрвеня, паведамляе Moldpress.

Указ уступае ў сілу ў момант падпісання і можа быць абскарджаны ў судзе.

Балана затрымалі ў Румыніі ў 2025 годзе ў рамках сумеснай аперацыі спецслужбаў Чэхіі, Венгрыі і Румыніі. 15 красавіка 2026 года малдоўскі суд завочна прысудзіў яго да 1,5 года пазбаўлення волі па абвінавачанні ў разгалошванні дзяржаўнай таямніцы. Паводле матэрыялаў справы, Балан працаваў на КДБ Беларусі з 2024 года.

У красавіку Балана экстрадавалі з Румыніі ў Малдову, а праз некалькі дзён памілавалі і перадалі беларускаму боку ў рамках абмену 5 на 5.

У рамках таго ж абмену Малдова таксама перадала Расіі расіянку Ніну Папову. Масква перадала Кішынёву двух супрацоўнікаў СІБ Малдовы, якіх у Расіі прызналі вінаватымі ў шпіянажы.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.