Пентагон. Фото: Автор: DoD photo by Master Sgt. Ken Hammond, U.S. Air Force
Міністэрства вайны ЗША разглядае розныя варыянты “пакарання” саюзнікаў па НАТА, якія не падтрымалі Дональда Трампа ў вайне з Іранам. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на ўнутраны электронны ліст Пентагона, пра які распавёў ананімны чыноўнік.
Адзін з варыянтаў, згаданых у службовай запісцы, прадугледжвае адхіленне «праблемных» краін ад важных або прэстыжных пасад у НАТА. Акрамя таго, у ёй згадваецца прыпыненне членства Іспаніі ў Альянсе, а таксама перагляд пазіцыі ЗША адносна прыналежнасці Фалклендскіх астравоў.
Пры гэтым, паводле слоў чыноўніка, у запісцы не даецца канкрэтных рэкамендацый. У ёй таксама не ідзе гаворка пра закрыццё баз у Еўропе. Крыніца агенцтва адмовілася паведаміць, ці ідзе гаворка пра скарачэнне колькасці амерыканскіх войскаў у Еўропе.
Прэс-сакратар Пентагона Кінгслі Уілсан у адказ на просьбу пра каментар заявіў, што міністэрства забяспечыць прэзідэнта ЗША “пераканаўчымі варыянтамі дзеянняў, каб нашы саюзнікі перасталі быць папяровымі тыграмі і замест гэтага выканалі сваю частку працы”.