Скриншот видео
Пенсіянерка і двое дзяцей загінулі на пажары ў Нароўлі. Яшчэ адно дзіця знаходзіцца ў рэанімацыі, паведамляе Следчы камітэт.
МНС атрымала паведамленне пра пажар у прыватным доме на вуліцы Сацыялістычнай сёння ноччу а 3:22. У доме знаходзіліся сужэнцы-пенсіянеры і чацвёра дзяцей.
Да прыезду ратавальнікаў відавочцы дапамаглі выбрацца з дома дзядулю і старэйшаму дзіцяці.
73-гадовая жанчына памерла на месцы. Яе 5-гадовая праўнучка і 10-гадовы праўнук памерлі па дарозе ў бальніцу. 7-гадовага хлопчыка даставілі ў рэанімацыю ў цяжкім стане.