Фото: ГТК
За тыдзень у пункце пропуску «Каменны Лог» на беларуска-літоўскай мяжы затрымалі трох чалавек з марыхуанай. Сярод затрыманых — грамадзянін Польшчы.
Грамадзянін Польшчы перасякаў мяжу на аўтамабілі праз чырвоны калідор для дэкларавання транспартнага сродку. Падчас надгляду ў яго асабістых рэчах знайшлі самакрутку з марыхуанай.
Яшчэ двух чалавек затрымалі сярод пасажыраў рэйсавых аўтобусаў. У першым выпадку марыхуану знайшлі ў прыладзе для курэння ў 47-гадовага мужчыны. У другім — 20-гадовы пасажыр аўтобуса схаваў у сподняй бялізне кантэйнер з марыхуанай, паведамляе ДМК.
Узбуджаны крымінальныя справы ў адпаведнасці з ч. 1 арт. 328-1 КК («Незаконнае перамяшчэнне праз мяжу наркатычных сродкаў»). Санкцыя артыкула прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі.