Пенсіянер патануў у бочцы з вадой у Гомельскім раёне
Рэдакцыя Reform.news · 15 снежня 2025, 16:53
https://reform.news/be/pensijaner-patanu-u-bochcy-z-vadoj-u-gomelskim-rajone/Раніцай 11 снежня ў Гомельскім раёне мужчына выявіў свайго суседа ў бочцы з вадой у двары прыватнага дома. Цела знаходзілася ў 200-літровай бочцы галавой уніз.
Загінулы — пенсіянер 1950 года нараджэння. Інфармацыя аб інцыдэнце перададзена ў міліцыю, паведамляе АСВОД.
