Пажылая немка абакрала Mercedes у Гродне

Грамадзянка Германіі не змагла прайсці міма незачыненага аўтамабіля ў Гродне і стала фігуранткай крымінальнай справы.

67-гадовая грамадзянка Германіі была ў Гродне праездам. Яна вырашыла прагуляцца па вуліцах і заўважыла незачынены аўтамабіль Mercedes. Жанчына адчыніла дзверы і дастала з барсеткі на заднім сядзенні валюту на суму каля 400 рублёў у эквіваленце, паведамляе блізкі да сілавікоў тэлеграм-канал.

У гэты час да машыны падышоў уладальнік, які адлучаўся на некалькі хвілін па справах. Жанчыну затрымалі. Узбуджаная крымінальная справа за крадзеж.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!