Фото: МВД
Гомельская міліцыя адсправаздачылася аб першым этапе аперацыі «Нелегал-2026», які прайшоў у вобласці.
Як паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама, была праведзена “адпрацоўка месцаў кампактнага пражывання замежных грамадзян, аб’ектаў жыллёвага фонду, што прадастаўляецца замежнікам для пражывання на кароткатэрміновы перыяд, арганізацый, якія прыцягваюць да ажыццяўлення працоўнай дзейнасці імігрантаў”.
Усяго было выяўлена больш за 400 парушэнняў міграцыйнага заканадаўства, у тым ліку больш за 20 парушэнняў парадку працоўнай дзейнасці.
“Значная колькасць парушэнняў звязана са знаходжаннем замежнікаў па несапраўдных дакументах, невыкананнем устаноўленага парадку рэгістрацыі, выбару месца жыхарства, а таксама ўхіленнем ад выезду з краіны пасля заканчэння ўстаноўленага тэрміну знаходжання.
У дачыненні да 19 замежнікаў, якія груба ігнаруюць патрабаванні заканадаўства Рэспублікі Беларусь, прыняты рашэнні аб выдварэнні іх з Беларусі”, – паведамілі ва УУС.