Пасольства Польшчы ў Беларусі змяніла парадак запісу на візіты, звязаныя з картай паляка
Рэдакцыя Reform.news · 11 чэрвеня 2026, 09:11
https://reform.news/be/pasolstva-polshchy-belarusi-zmjanila-paradak-zapisu-na-vizity-zvjazanyja-z-kartaj-paljaka/Пасольства Польшчы ў Мінску паведаміла, што з 11 чэрвеня змяняе парадак запісу на візіты, звязаныя з картай паляка.
Цяпер запіс на падачу заяў аб падаўжэнні карты, выдачы дубліката карты, а таксама выдачы карты ў сувязі са змяненнем даных уладальніка будзе праводзіцца выключна праз сістэму e-konsulat.
Колькасць месцаў абмежаваная, папярэдзілі ў пасольстве. Таксама там нагадалі, што не прымаюцца заявы аб падаўжэнні карты пасля заканчэння тэрміну яе дзеяння.
