Зал заседании Совета безопасности ООН. Авторство: Patrick Gruban. originally posted to Flickr as UN Security Council, CC BY-SA 2.0,
Пасяджэнне Савета Бяспекі ААН у сувязі з ударам па аўтобусе з беларускімі грамадзянамі ў Бранскай вобласці адбудзецца 29 чэрвеня ў 15:00 паводле нью-ёркскага часу (22:00 паводле мінскага). Гэта пацвердзіла выканаўца абавязкаў пастаяннага прадстаўніка Расіі пры ААН Ганна Яўсцігнеева, піша ТАСС.
Нагадаем, аўтобус з беларускімі дзецьмі, якія накіроўваліся на адпачынак у расійскі Геленджык, 17 чэрвеня быў атакаваны, як сцвярджаецца, беспілотнікам у Бранскай вобласці Расіі. У выніку загінула жанчына, якая суправаджала групу, восем чалавек, у тым ліку шасцёра дзяцей, атрымалі раненні. Масква заяўляе, што аўтобус быў атакаваны ўкраінскім дронам, Кіеў адхіляе гэтыя абвінавачанні і называе тое, што адбылося, інфармацыйнай правакацыяй.