Reform.news

Пашынян не паедзе на саміт ЕАЭС

Рэдакцыя Reform.news · 11 мая 2026, 14:14

https://reform.news/be/pashynjan-ne-paedze-na-samit-eajes/

Прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян не будзе асабіста ўдзельнічаць у саміце ЕАЭС, які адбудзецца 28 мая.

«Падчас майго візіту 1 красавіка ў РФ я праінфармаваў прэзідэнта РФ, што ў сувязі з перадвыбарчай кампаніяй не змагу прысутнічаць на парадзе ў Маскве, і не змагу быць 28 мая», — сказаў ён.

Паводле яго слоў, ён таксама паведаміў пра гэта і прэзідэнту Казахстана, які будзе прымаць лідараў краін ЕАЭС у Астане.

Арменія будзе прадстаўленая на мерапрыемстве віцэ-прэм’ерам Мгерам Грыгарянам.

Рэклама

Пакінуць адказ