Пасажыры аўтобуса, які трапіў пад удар, вярнуліся ў Рэчыцу

Пасажыры аўтобуса, які трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуліся ў Рэчыцу ў сераду позна ўвечары. БелТА апублікавала фатаграфіі сустрэчы.

Агенцтва таксама прыводзіць словы аднаго з пасажыраў, Данііла. Ён апісаў момант удару.

«Я ўбачыў, што каля трох частак шкла не было. Іх выбіла. І потым пачалі выводзіць хлопчыкаў, якія пацярпелі. У аднаго хлопчыка быў увесь твар у крыві. Аднаго павёз цывільны мужчына ў найбліжэйшы шпіталь, таму што ён страціў прытомнасць на некалькі секунд. Я вельмі спалохаўся», — расказаў Данііл.

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, якія накіроўваліся на адпачынак у расійскі Геленджык, 17 чэрвеня быў атакаваны, меркавана, беспілотнікам у Бранскай вобласці Расіі. У выніку загінула жанчына, якая суправаджала групу, восем чалавек, у тым ліку шэсць дзяцей, атрымалі раненні. Масква заяўляе, што аўтобус быў атакаваны ўкраінскім дронам, Кіеў адхіляе гэтыя абвінавачванні і называе тое, што адбылося, інфармацыйнай правакацыяй.

Фота: БелТА
Фота: БелТА
Фота: БелТА
Фота: БелТА
Фота: БелТА
Фота: БелТА
Фота: БелТА
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!