Скриншот видео
Маскоўскі НПЗ зноў паражаны ўдарамі беспілотнікаў. Пра гэта паведаміў мэр расійскай сталіцы Сяргей Сабянін.
«Некалькім беспілотнікам удалося дасягнуць МНПЗ. Прымаюцца меры па ліквідацыі наступстваў», — гаворыцца ў паведамленні.
Паводле яго слоў, усяго расійская СПА знішчыла 52 дроны, якія ляцелі на Маскву. У шэрагу месцаў зафіксавана падзенне абломкаў. У прыватнасці, у паведамленнях Сабяніна гаворыцца пра падзенне абломкаў на тэрыторыі гандлёвага цэнтра «Садавод», дзе зафіксаваны нязначныя пашкоджанні аднаго з будынкаў.
Відэа, якія з’явіліся ў сацыяльных сетках, дэманструюць, што Маскоўскі НПЗ атрымаў больш значныя пашкоджанні, чым падчас папярэдняй атакі на гэтым тыдні.
Дапоўнена
Міністэрства абароны РФ паведаміла, што ўсяго 18 чэрвеня было збіта 555 беспілотнікаў над 17 рэгіёнамі краіны і Крымам. Сабянін удакладніў, што на падлётах да Масквы збілі ўжо 180 БПЛА.