Папа Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 14 верасня 2026, 13:47
https://reform.news/be/papa-le-xiv-pryznachy-novaga-apostalskaga-administratara-dlja-grjeka-katolika-belarusi/Папа Леў XIV прызначыў новага апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі. Ім стаў айцец Лявонцій Тумоўскі. Перад гэтым пантыфік прыняў адстаўку архімандрыта Сергія Гаека. Просьба аб адстаўцы была пададзена ў сувязі з дасягненнем устаноўленага ўзросту.
Новы адміністратар нарадзіўся ў 1973 годзе ў Полацку. Тумоўскі вучыўся ў Львоўскай вышэйшай духоўнай семінарыі і Украінскім каталіцкім універсітэце, а таксама ўдасканальваў сваю адукацыю ў Рыме. У далейшым займаў розныя царкоўныя пасады, у тым ліку з 2022 года адказваў за вернікаў Беларускай грэка-каталіцкай царквы ў Польшчы.
