Reform.news

Палітзняволенай Валянціне Навумавай прад’явілі новыя абвінавачанні

Рэдакцыя Reform.news · 6 сакавіка 2026, 14:54

https://reform.news/be/palitznjavolenaj-valjancine-navumavaj-prad-javili-novyja-abvinavachanni/

Палітзняволенай з Гродна Валянціне Навумавай, арыштаванай восенню 2025 года, 27 лютага прад’явілі абвінавачанні паводле новых артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Як стала вядома «Гарадзенскай праваабароне», цяпер ёй інкрымінуюць саўдзел у злачынстве, распальванне сацыяльнай варожасці групай асоб, садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці, у тым ліку паўторнае, а таксама паклёп у дачыненні да Лукашэнкі.

Валянціна Навумава была затрыманая 5 верасня 2025 года. Першапачаткова ёй прад’явілі абвінавачанне толькі паводле артыкула аб паклёпе ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі.

Навумава была членам партыі левых “Справядлівы свет”. У 2017 годзе яе аштрафавалі па адміністрацыйнай справе за ўдзел у акцыі “нетунеядцаў” на 15 базавых велічынь.

Рэклама

Пакінуць адказ