Фото: t.me/osvodgomel
У аграгарадку Балотня Рагачоўскага раёна ўтапіўся хлопец 2010 года нараджэння, паведамляе прэс-служба АСВОД.
28 сакавіка ён выйшаў з дому на прагулку і не вярнуўся. Пасля звароту сваякоў у службу выратавання пачаліся пошукі. Позна ноччу выратавальнікі выявілі ў штучным вадаёме палонку. Пры абследаванні вадаёма з дапамогай багра на глыбіні каля трох метраў, у 15–20 метрах ад берага, было знойдзена і вынята цела хлопчыка.
Па факце гібелі праводзіцца праверка, для ўстанаўлення прычын і абставін трагедыі прызначаны экспертызы.