Reform.news

Пад апошняе памілаванне трапілі «хатнія хімікі» — праваабаронцы

Рэдакцыя Reform.news · 6 ліпеня 2026, 15:43

https://reform.news/be/pad-aposhnjae-pamilavanne-trapili-hatnija-himiki-pravaabaroncy/

Частка людзей, памілаваных напярэдадні 3 ліпеня, адбывалі «хатнюю хімію», паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».

Праваабаронцы адзначаюць, што ў большасці памілаваных прызначаны тэрмін пакарання і без таго ўжо падыходзіў да канца.

Нагадаем, 1 ліпеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 32 чалавек. Паведамлялася, што 28 з іх былі асуджаныя за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці».

Рэклама

Пакінуць адказ