Reform.news

П’янага бяспраўніка спынялі са стральбой у Столінскім раёне

Рэдакцыя Reform.news · 4 студзеня 2026, 10:59

https://reform.news/be/p-janaga-bjaspra-nika-spynjali-sa-stralboj-u-stolinskim-rajone/

П’янага бяспраўніка спынялі са стральбой у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Кіроўца ВАЗа праігнараваў сігнал аб спыненні, пададзены нарадам ДАІ, пачалася пагоня. Парушальнік не рэагаваў на патрабаванні міліцыянераў і спрабаваў уцячы.

“Аўтамабіль віляў па праезнай частцы, ствараючы рэальную пагрозу жыццю і здароўю ўдзельнікаў дарожнага руху. Было прынята рашэнне выкарыстаць зброю”, — паведамілі ў прэс-службе МУС.

За рулём аказаўся 39-гадовы мясцовы жыхар з відавочнымі прыкметамі ап’янення. Ад праходжання медыцынскага асведчання ён адмовіўся. Высветлілася, што мужчына быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў і раней неаднаразова прыцягваўся да крымінальнай адказнасці.

У дачыненні да яго складзена сем адміністрацыйных матэрыялаў. За адмову ад асведчання яго чакае штраф у памеры 200 базавых велічынь (9 тысяч рублёў). Кіроўцу адправілі ў ІЧУ, а аўтамабіль даставілі на ахоўную стаянку.

Рэклама

Пакінуць адказ