Фото: t.me/BelarusMFA
Пасол Беларусі ў Манголіі Міхаіл Орда 5 чэрвеня ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту краіны Ухнаагійну Хурэлсуху, паведамляе прэс-служба беларускага МЗС.
Па выніках сустрэчы бакі адзначылі “высокі ўзровень” двухбаковых адносін і “сяброўскі характар” дыялогу паміж кіраўніцтвам дзвюх краін. Абмяркоўвалася развіццё супрацоўніцтва ў галіне медыцыны, лёгкай прамысловасці, сельскай гаспадаркі і машынабудавання. Беларусь і Манголія пацвердзілі ўзаемную зацікаўленасць ва ўмацаванні палітычных, эканамічных і гуманітарных сувязяў.