Уладальніка сеткі фітнес-клубаў вызвалілі ад адказнасці за нявыплату падаткаў «у сувязі з дзейным раскаяннем»

Уладальнік сеткі фітнес-клубаў абвінавачваўся ва ўхіленні ад выплаты падаткаў, але крымінальная справа была закрытая пасля таго, як ён кампенсаваў шкоду і выплаціў кампенсацыю.

Як паведамляе пракуратура Мінска, з 2021 па 2025 год бізнесмен не выплаціў падаходны падатак і абавязковыя страхавыя ўзносы. Агульная сума шкоды ацэньвалася прыкладна ў 250 тысяч рублёў.

Падчас папярэдняга следства мужчына поўнасцю кампенсаваў шкоду, а таксама добраахвотна пералічыў 123 тысячы рублёў кампенсацыі на рахунак следчага падраздзялення.

Крымінальная справа ў дачыненні да бізнесмена са згоды пракурора была спыненая «ў сувязі з дзейным раскаяннем».

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!