Reform.news

Офіс Ціханоўскай запусціў платформу ўзаемадапамогі для беларускіх арганізацый

Рэдакцыя Reform.news · 10 лістапада 2026, 21:49

https://reform.news/be/ofis-cihano-skaj-zapusci-platformu-zaemadapamogi-dlja-belaruskih-arganizacyj/

Офіс Святланы Ціханоўскай абвясціў пра запуск платформы «Крыніца» — пляцоўкі ўзаемадапамогі беларускіх арганізацый.

Платформа дапаможа арганізацыям знаходзіць рэсурсы, у якіх яны маюць патрэбу, а таксама дзяліцца імі.

«Арганізацыі могуць размяшчаць на платформе свае прапановы і шукаць тое, што ім трэба: памяшканні, абсталяванне, мэблю, экспертныя веды і іншыя рэсурсы. Выкарыстоўваць іх можна на розных умовах: узяць у арэнду, перадаць ва ўласнасць, атрымаць у абмен на ахвяраванне або дамовіцца пра іншы фармат», – тлумачыць Офіс Ціханоўскай.

Далучыцца да платформы могуць беларускія НДА, ініцыятывы грамадзянскай супольнасці і арганізацыі дыяспары. Перад атрыманнем доступу кожная арганізацыя будзе праходзіць праверку.

Заяўку можна аформіць па спасылцы.

Рэклама

Пакінуць адказ