Офіс Ціханоўскай пра падачу на ДНЖ Літвы ў Арменіі і Грузіі: Гэта канкрэтны вынік нашай працы з літоўскімі партнёрамі
Рэдакцыя Reform.news · 25 верасня 2026, 13:52
https://reform.news/be/ofis-cihano-skaj-pra-padachu-na-dnzh-litvy-armenii-i-gruzii-gjeta-kankrjetny-vynik-nashaj-pracy-z-lito-skimi-partnjorami/Дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў пракаментаваў магчымасць для беларусаў падаваць дакументы на ДНЖ Літвы ў Арменіі і Грузіі і заявіў, што гэта — вынік працы Офіса Ціханоўскай з літоўскімі партнёрамі.
«Гэта канкрэтны вынік нашай працы з літоўскімі партнёрамі. Мы даўно ўздымалі пытанне пра тое, каб беларусы ў Грузіі і Арменіі маглі падаваць дакументы там, дзе яны знаходзяцца. Удзячныя літоўскаму боку за тое, што ён пачуў нашы аргументы і знайшоў практычнае рашэнне. Для многіх беларусаў гэта сапраўды спросціць працэс легалізацыі ў Літве», — сказаў ён.
Нагадаем, напярэдадні МУС Літвы паведаміла, што з 1 лістапада грамадзяне Беларусі змогуць падаваць заявы на часовы ДНЖ праз офісы знешняга пастаўшчыка паслуг у Арменіі і Грузіі. Рашэнне звязана са зменамі міграцыйных правілаў, з-за якіх без такога выключэння беларусы маглі б страціць магчымасць падаваць дакументы на ДНЖ на падставе працы.
З гэтай жа даты прыём заяў праз знешніх пастаўшчыкоў спыняецца ў Босніі і Герцагавіне, Казахстане, Кыргызстане і Узбекістане. У цэлым колькасць краін, дзе будуць працаваць такія офісы, скароціцца з 31 да 27.
На 1 верасня дазволы на пражыванне ў Літве мелі 47 872 грамадзяніны Беларусі. Больш за 33 тысячы з іх атрымалі часовы ДНЖ на падставе працы.
