Нямецкі флот выпрабаваў ізраільскую балістычную ракету ў Паўночнай Атлантыцы

Навіны
Скриншот видео

Нямецкі ваенны флот у ноч на 2 верасня правёў паспяховае выпрабаванне балістычнай ракеты LORA, распрацаванай канцэрнам Israel Aerospace Industries.

«Паспяховы запуск балістычнай ракеты мінулай ноччу ў Паўночнай Атлантыцы ўвайшоў у гісторыю ваенна-марскога флоту. Я надзвычай рады гэтаму дасягненню. Сістэма можа быць паспяхова разгорнута з нашых падраздзяленняў, а яе патэнцыйная далёкасць пераўзыходзіць усё, што нам было вядома раней. Для абароны Германіі і нашых саюзнікаў гэта выпрабаванне ўяўляе сабой новую главу ў плане стрымлівання і абараназдольнасці на моры», – заявіў віцэ-адмірал Ян Крысціян Каак, інспектар флоту.

LORA мае далёкасць 500 км, яна аснашчаецца звычайнай баявой часткай масай 400 кг або пранікальнай баявой часткай масай 600 кг, а патэнцыйная хібнасць пападання складае ўсяго каля 10 метраў.

Выпрабаванні былі праведзены праз некалькі гадзін пасля таго, як нямецкія ўлады публічна назвалі Расію краінай, датычнай да інцыдэнту ў аэрапорце Лейпцыга.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.