Не менш за 24 замежнікі знаходзяцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах
Рэдакцыя Reform.news · 8 лістапада 2026, 17:22
https://reform.news/be/ne-mensh-za-24-zamezhniki-znahodzjacca-belaruskih-turmah-pa-palitychnyh-matyvah/У Беларусі па палітычных матывах знаходзяцца ў зняволенні не менш за 24 замежныя грамадзяне, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Паводле даных праваабаронцаў, сярод замежных палітвязняў ёсць грамадзяне Украіны, Расіі, Чэхіі, Літвы і Польшчы. Акрамя таго, у зняволенні застаецца адзін палітвязень без грамадзянства.
