Reform.news

НПЗ атакаваны ў Ленінградскай вобласці

Рэдакцыя Reform.news · 9 лістапада 2026, 08:30

https://reform.news/be/npz-atakavany-leningradskaj-voblasci/

Сёння ноччу ў Ленінградскай вобласці РФ быў атакаваны НПЗ “Киришинефтеоргсинтез”. У прамзоне ўзнік пажар.

Губернатар вобласці Аляксандр Драздзенка паведаміў, што над тэрыторыяй рэгіёна былі збіты 113 беспілотнікаў. Ён таксама заявіў пра пажар у прамзоне горада Кірышы.

“Ёсць факты пападання БпЛА ў прамзоне горада Кірышы. Таксама зафіксавана пападанне аскепкаў у адну з кватэр у г. Кірышы, з кватэры эвакуіравана сям’я”, – паведаміў Драздзенка.

Аэрапорт Пулкава больш за паўтары гадзіны не прымаў і не адпраўляў самалёты.

Рэклама

Пакінуць адказ