Иллюстративное фото: pixabay.com
У 2025 годзе па палітычных крымінальных справах у Беларусі судзілі не менш за 1254 чалавекі, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна».
Сярод асуджаных — 45 чалавек пенсійнага ўзросту. Справы ў дачыненні да 30 чалавек расследавалі ў парадку спецвытворчасці.
Да «хатняй хіміі» і «хіміі» прысудзілі адпаведна 555 і 42 чалавекі. Не менш за 306 чалавек атрымалі тэрміны ў калоніі. У шэрагу выпадкаў праваабаронцам невядомы дакладны від пакарання.
Самы папулярны крымінальны артыкул па палітычных справах — удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Па ім судзілі не менш за 643 чалавекі.
Іншыя «папулярныя» артыкулы:
У 2025 годзе былі вынесеныя прысуды па «справе дваровых чатаў». Праваабаронцам вядомыя імёны 39 чалавек, якіх прысудзілі да абмежавання або пазбаўлення волі.
Па стане на снежань вядома пра як мінімум 127 пацверджаных фігурантаў «справы Гаюна». Агульная колькасць затрыманых па справе значна большая. Суды па гэтай справе працягваюцца. Асуджаныя як мінімум 78 чалавек.
У жніўні 2025 года завочныя прысуды атрымалі супрацоўнікі фондаў BYSOL і BY_Help. Амаль усіх судзілі па 17 крымінальных артыкулах.
У гэтым годзе працягнуліся рэпрэсіі супраць рэдактараў «Вікіпедыі». Прысуды атрымалі тры чалавекі.
Таксама судзілі двух былых байцоў палка Каліноўскага — Васіля Верамейчыка і Васіля Грэчыху. Канкрэтныя абвінавачанні і артыкулы праваабаронцам невядомыя.