Сёння адбылася цырымонія ўганаравання прэміяй імя Францішка Багушэвіча за найлепшы гістарычны твор, апублікаваны ў 2024 годзе. Было выбрана два пераможцы і ўручана спецыяльная адзнака.
Уганараванне адбывалася анлайн. Цырымонію правяла старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай.
«За інтэлектуальную актуалізацыю матэрыяльнай спадчыны» прэмію атрымаў тэлевізійны адукацыйны праект «Нітка Зорка. Майстэрня Кацярыны Ваданосавай». Ён ад пачатку планаваўся як праграма пра ручную працу, аднак фармат здымак запатрабаў больш грунтоўнага і распрацаванага праекта, – прэзентавала сваю працу Кацярына Ваданосава. Яна згадала пытанні, якія ініцыявалі праект, але цяпер яна б паставіла іншыя: «Як жылі нашыя продкі? Кім яны былі? Як яны гаварылі? Пра што яны думалі? І якім мы іх запомнілі? І калі мне ўдалося на гэтыя пытанні атрымаць хоць падабенства адказу, значыць – усё было недарэмна».
«За грунтоўны ўнёсак у беларускую несмяротнасць» пераможцамі сталі Наталля Гардзіенка, Лявон Юрэвіч і іх «Кніга могілак. Беларускія пахаванні ў свеце» (фонд «Kamunikat.org»). Гэта кніга – «пра памяць, пра лёсы дзясяткаў і тысячаў нашых суродзічаў, якія ў розныя часы апынуліся на чужыне і знайшлі там вечны супачын», – расказала суаўтарка кнігі Наталля Гардзіенка.
Рада Беларускага ПЭНа прыняла рашэнне ўручыць спецыяльную адзнаку. «За крэатыўную рэінтэрпрэтацыю нацыянальнай класікі» яе атрымаў Сяргей Дубавец за кнігу «Стагодзьдзе НН» (выдавецтва «Вясна»).
Сёлета быў абноўлены падыход да намінацый, пашыраны фарматы твораў і дададзены новыя магчымасці для ўдзельнікаў. У кароткі спіс маглі трапіць не толькі кнігі, але і публіцыстыка, падкасты, кіно ды іншыя формы мастацкага выказвання.
Пераможцаў выбралі з кароткага спісу:
Прэмія імя Францішка Багушэвіча – штогадовая літаратурная падзея, заснаваная ў 1994 годзе. Яна носіць імя выбітнага беларускага пісьменніка ды грамадскага дзеяча і традыцыйна ўручаецца аўтарам за выдатную гістарычную прозу, што спрыяе абуджэнню гістарычнай свядомасці і нацыянальнай незалежнасці чытачоў.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram