Reform.news

Навальніцы, моцныя ліўні і шквалісты вецер чакаюцца ў Беларусі ў панядзелак

Рэдакцыя Reform.news · 19 ліпеня 2026, 15:46

https://reform.news/be/navalnicy-mocnyja-li-ni-i-shkvalisty-vecer-chakajucca-belarusi-panjadzelak/

На панядзелак у Беларусі абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. На большай частцы тэрыторыі краіны 20 ліпеня чакаюцца навальніцы, месцамі моцныя ліўні і шквалістае ўзмацненне ветру.

Раніцай і ўдзень пры навальніцах парывы ветру месцамі могуць дасягаць 15–20 м/с. У Мінску таксама чакаецца навальніца.

Надвор’е будуць вызначаць атмасферныя франты. Прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор’е, у многіх раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай у асобных раёнах магчымы туман.

Тэмпература паветра ўначы складзе +12…+18 °C, удзень — +20…+26 °C. У паўднёва-ўсходніх раёнах паветра прагрэецца да +28 °C. Пры навальніцах вецер будзе парывісты, месцамі чакаецца шквалістае ўзмацненне.

Рэклама

Пакінуць адказ